У Google з'явілася аўтарызацыя ўліковага запісу без пароля
Google абвясціла, што для ўсіх карыстальнікаў уліковых запісаў кампаніі стаў даступны новы спосаб аўтарызацыі — Passkey, які распрацавала група тэхналагічных кампаній FIDO і кансорцыум World Wide Web. Ён дазваляе выкарыстоўваць для аўтэнтыфікацыі не пароль, а сваю прыладу.
Для аўтарызацыі ў акаўнце карыстач можа выкарыстоўваць сваю прыладу — і пацвярджаць уваход адбіткам пальца, распазнаннем твару або PIN-кодам.
Ключ доступу можна будзе стварыць на кожнай працоўнай прыладзе, напрыклад смартфоне. Ім таксама можна будзе падзяліцца ў воблаку. Так, пры стварэнні ключа на iPhone ён будзе даступны на любой іншай прыладзе Apple праз уліковы запіс у iCloud. У будучыні таксама з'явіцца падтрымка Dashlane і 1Password.
Функцыя даступная на прыладах пад кіраваннем iOS 16, Android 9 і навейшых. Пры ўваходзе ў сістэму з кампутара запыт на праверку біяметрыі будзе адпраўлены на любы сумяшчальны девайс, злучаны з акаўнтам уладальніка. Калі такога пад рукой не аказалася, ці ён страчаны, Google дазволіць атрымаць доступ з дапамогай опцыі "Выкарыстоўваць пароль з іншай прылады" і дэаўтарызаваць ключы з усіх апаратаў.
Каментар паспяхова адпраўлены. Ён будзе апублікаваны пасля праверкі мадэратарам.
Даўжыня імя: 0|20